Палітвязынкі

Святлана і Яна Хромавы

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

22 снежня 2021 года ў беларускіх праўладных тг-каналах з’явілася відэа з намесніцай дырэктара менскай гімназіі – Святланай Хромавай. У відэа жанчына распавяла, што што ўдзельнічала ў акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, бо была абураная несправядлівым ужываннем сілы з боку міліцыі, хадзіла на маршы не менш за пяць разоў, але пратэстную сімволіку не выкарыстоўвала.

Хромава была ў складзе камісіі на выбарачным участку, на якім адбыліся фальсіфікацыі. Пазней з’явілася інфармацыя, што затрымалі таксама і дачку Святланы – 23-гадовую Яну Хромаву. Нібыта яна разам з маці наведала акцыі пратэсту.

“Святлана Аляксандраўна арганізоўвала розныя мерапрыемствы, а я ўдзельнічала ў школьным тэатры, грала ў КВЗ, спявала, таму мы і пазнаёміліся. Усе хлопцы, якія былі задзейнічаны ў грамадскім жыцці гімназіі, яе любілі”, — расказвае пра педагога Аляксандра, былая выпускніца гімназіі. – “Я яе добра памятаю, яна супер. Мы сябравалі. З дзецьмі яна заўсёды была на роўных. Мы ёй давяралі. Заходзілі ў яе кабінет не толькі як да педагога-арганізатара, але і як да псіхолага”.

Пазней стала вядома, што Яну і Святлану асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму.

Scroll to Top