Палітвязынкі

Вольга Галубовіч

Вольга Галубовіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Вользе Галубовіч 44 гады. Жанчыну затрымалі ў красавіку 2021 года ў межах справы аб дзяржаўным перавароце і замаху на Лукашэнку. Па гэтай жа справе праходзіць адвакат з ЗША Юрась Зяньковіч, старшыня партыі Беларускі Народны Фронт Рыгор Кастусёў, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. Фядуту і Зяньковіча затрымала ў Маскве ФСБ і перадала беларускім сілавікам.

Вольга Галубовіч працавала ў менскім офісе Юрася Зяньковіча, офіс аказваў паслугі па міграцыі ў ЗША і спыніў працу яшчэ верасні 2020 года. Жанчына працавала таксама сацыяльным педагогам у школе, падмяняла настаўнікаў беларускай і англійскай моў. Таксама Вольга ў 2003 годзе стала дэпутатам мясцовай рады, прадстаўляла партыю Беларускага Народнага Фронту. Вольга гаворыць толькі па-беларуску. Цяпер жанчыне пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Scroll to Top