Палітвязынкі

Вольга Такарчук

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Пы. У Вольгі ў калоніі праблемы з карэспандэнцыяй. У самой Такарчук двое маленькіх дзяцей, на вачах якіх Вольгу і затрымалі. Каця, сяброўка Вольгі, расказвае, што бачыла жанчыну за пару дзён да арышту.

“Я бачыла Вольгу Такарчук за два дні да яе арышту. Вольга ўжо разумела ўсю сур’ёзнасць сітуацыі. Яе ўжо закрывалі перад арыштам па крымінальным артыкуле, але адпусцілі. Вольга страшная аптымістка. Пра што б ты з ёю не загаварыў, размова зводзілася да аднаго: не маркоціцца, змагацца, перамагаць. У нас з ёй адбыўся тыякі дыялог:

–   Волечка, табе ж хімія хатняя пагражае. Ты ж нават па нядзелях пагуляць з дзеткам у парк не зможаш выйсці…

–   Нічога. Гэта ненадоўга.

А потым Волю затрымалі. Праз некаторы час пайшлі чуткі, што Вольга аб’явіла ў карцэры галадоўку, ТГ-канал Следчага камітэта распаўсюдзіў відэа, дзе дзяўчына, знятая са спіны, ела нешта з алюмініевай міскі і выдалі, што гэта Оля. Ці была гэта яна – незразумела. Дзяўчына сядзела ў ватоўцы, а на вуліцы ў той час было спякотна. Мне было неверагодна балюча: лета, час гуляць у парках, катаць на каруселях сваіх кнопак, ездзіць на прыроду. А замест гэтага – ватоўка, баланда і адзінота” – расказвае Каця.

Такарчук, паводле версіі следства, брала ўдзел у акцыях пратэсту 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года, падчас якіх яна нібыта “перакрывала рух” і “выкрыквала лозунгі”.

Таксама яе абвінавацілі ў вырабе і размяшчэнні роліка, “які змяшчае ілжывыя, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, і зневажальныя звесткі ў адносінах да сацыяльнага педагога адной з гімназій у Брэсцкай вобласці, і ў абразах у адрас суддзі суда Першамайскага раёна Мінска”.

Да затрымання Вольга Такарчук запісала відэазварот. У ім яна сказала, што не хоча хавацца ці з’язджаць за мяжу, але не можа прамаўчаць. “Калі кожны з нас замаўчыць, усё будзе як раней: калі ўсе на кухні ціха ненавідзелі ўладу, асуджалі яе, але сядзелі і нічога не рабілі. Я не хачу жыць на каленях”, – сказала яна.

Scroll to Top