Палітвязынкі

Марыя Несцерава

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Марыі Несцеравай 56 гадоў, яе асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Марыю прызналі вінаватай «у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, і ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і ўстаноў». Усё таму, што жанчына была незалежнай назіральніцай на выбарах 2020 года. У Марыі двое дарослых сыноў і пажылая маці, за якой апошнія гады жанчына і глядзела. Несцераву сілавікі затрымалі каля пад’езда, дома знайшлі друкаваную прадукцыю “агітацыйнага” характару. Сілавікі павезлі жанчыну ў ізалятар, і адтуль яна ўжо не вярнулася. Знаёмыя жанчыны кажуць пра яе як пра вельмі эмпатычнага чалавека.

“Маша заўсёды старалася дапамагчы людзям і зрабіць дабро. Ёй было цікава ўсё, нават у дробязях яна старалася зрабіць нейкае дабро. Маша займалася спортам, прытрымлівалася правільнага харчавання” – кажа знаёмая Марыі. Марыя Несцерава збірала подпісы за Святлану Ціханоўскую. Як патрапіла жанчына ў ініцыятыўную групу Ціханоўскай, не ведаюць нават яе родныя. Марыя з сынамі прынцыпова дамовіліся не абмяркоўваць гэтае пытанне, каб у выпадку ціску на родных ніхто не змог паведаміць інфармацыю спецслужбам.

Лісты ад жанчыны прыходзяць рэдка. Вядома, што Марыя працуе швачкай на фабрыцы пры калоніі. Падчас следства, пакуль Марыя была ў СІЗА, адміністрацыя ізалятара перыядычна знішчала пасылкі з вітамінамі, што прыходзілі поштай.

Scroll to Top