Палітвязынкі

Марыя Успенская

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Марыі Успенскай 41 год. Яна працавала прадавачкай у краме касметыкі. Была замужам, выхоўвала сына.

“Перад выбарамі Маша збірала подпісы за Святлану Ціханоўскую, а падчас пратэстаў яны з Андрэем падвозілі пратэстоўцам ваду, але ў саміх акцыях не ўдзельнічалі. Яна казала, што вельмі баіцца за сына, маўляў, раптам прыйдуць з ператрусам, Уладзік спалохаецца…” – расказвае суседка Ілона. Уладу тады было 10 год.

28 верасня 2020 года ў менскім шматпавярховіку па вуліцы Якубоўскага адбылася перастрэлка. Відэа з перастрэлкай апублікавалі праўладныя беларускія тэлеграм-каналы. На ім бачна, як кадэбісты ў цывільным ламаюць дзверы ў кватэру айцішніка Андрэя Зельцэра. Потым гаспадар дома страляе ў іх і трапляе ў сілавіка з пазыўным “Нірвана”. У адказ яго тут жа забіваюць на месцы. Чутны жаночы крык, і ў кадр трапляе жанчына, якая здымае відэа – гэта жонка Андрэя Зельцэра, Марыя Успенская.

Потым стала вядома, што “Нірвана” памёр, а жанчыну павезлі на Акрэсціна, у следчы ізалятар Менска. Ёй ставяць у віну саўдзел у забойстве супрацоўніка КДБ.

У Беларусі забойства супрацоўніка сілавых структур караецца смяротным пакараннем, але гэтую меру пакарання не прымяняюць да жанчын. Марыі пагражае 25 гадоў.

Пазней Следчы камітэт Беларусі паведаміў аб тым, што пад варту ўзята яшчэ 136 чалавек, якія пакінулі ў сацсетцы негатыўныя каментарыі ў адрас загінулага супрацоўніка КДБ.

Пра Марыю мала што чуваць: вядома, што яна правяла тры тыдні на псіхіятрычнай экспертызе, перадачы для яе не прымаюць, карэспандэнцыю і наведванні адваката блакуюць.

Цяпер яе сын Улад жыве з бабуляй і дзядулем, бацькамі Успенскай. Яе маці кажа, што нічога не ведае пра дачку.

Scroll to Top