Палітвязынкі

Наста Дашкевич

Наста Дашкевіч

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуска Наста Дашкевіч атрымала тры гады «дамашняй хіміі». Яе мужа вядомага актывіста Змітра Дашкевіча пасля затрымання і ператрусу ў доме спачатку асудзілі па адміністрацыйным артыкуле, а пасля 15-суткавага арышту распачалі крымінальную справу, па якой асудзілі на паўтары гады калоніі.  Наста Дашкевіч таксама праходзіла па гэтай справе, на той момант яна была цяжарнай чацвертым дзіцем. Хлопчык Данііл нарадзіўся, калі тата ўжо быў за кратамі. Змітра павінны былі адпусціць пасля тэрміну, але яго перазатрымалі па яшчэ адной крымінальнай справе.

У апошнім слове Наста казала:
“Я не рыхтавала апошняе слова. Я выбачаюся, што я хачу сказаць, я вельмі прашу вас не разлучаць нас з нашымі дзецьмі. Са сваіх сваякоў аб іх можа паклапаціцца толькі мой тата. Гэта чалавек, які перажыў два інфаркта, ён не справіцца… Малодшаму сыну няма і месяца, у яго ёсць пытанні па здароўю… Я б вельмі хацела папрасіць вас скарыстацца магчымасцю выкарыстаць любыя іншыя магчымасці віды пакарання, не звязаныя з пазбаўленнем волі. Сёння дзеці маліліся, каб выйшаў тата, каб гэта былі апошнія турботы ў іх жыцці (плача). Я не ведаю, як яны перажывуць, калі даведаюцца, што не прыйшла іх мама. Я вельмі вас прашу не пазбаўляць мяне магчымасці быць з дзецьмі, клапаціцца пра іх. Усё, дзякуй”.

Зміцер у апошнім слове казаў жонцы:
“Калі мяне арыштоўвалі на Акрэсціна па крымінальнай справе, таксама губопаўцы смяяліся: “Жонка будзе нараджаць у турме”. Я думаў, што гэта самы страшны дзень у маім жыцці, але сёння, напэўна, яшчэ страшнейшы.

Настачка, прабач мне, што я цябе ў гэта ўцягнуў. Ня мог уявіць ніколі, што такое можа з намі адбыцца. Я ўвесь час разважаў, што я нясу гэты крыж, але я ня мог падумаць у страшным сне, што я ўскладу гэты крыж на цябе. Даруй мне, што я так мала думаў пра цябе. Я кахаю цябе і малюся за цябе і за нашых дзетак, за неданошанага Даніільчыка нашага … (плача). Ты святая жанчына… Я не ведаю такіх… Даруй, што я падвёў цябе”



Scroll to Top