Палітвязынку Наталлю Таран асудзілі на тры з паловай гады турмы. Ёй 74 гады і ёй вельмі цяжка ў калоніі. Дома жанчыну чакае вельмі хворы муж, за якога яна вельмі перажывае. Вось што пра яе распавяла былая палітзняволеная:
“Бабуля Таран-74 гады…Таран Наталля Вячаславаўна. Прыйшла да нас з іншага атраду. Там яе гнабілі. Плакала тыдні два яшчэ у нашым атрадзе.
У нас яна стала зоркай. Усе яе паважаюць. Яна – бабуля для усяго атраду. Муж у яе дома вельмі хворы. Дык яна ліст атрымае ці на званкі сходзіць і плача. Баіцца, што стары памрэ без яе. На гэтай тэме на яе націснулі, каб прызнала віну. Там такая звыш задача ў аператыўнікаў”