Палітвязынкі

Антаніна Канавалава

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

З сужэнцаў Канавалавай і Ярашэвіча першай затрымалі 33-гадовую Антаніну. Гэта адбылося 6 верасня 2020 года, тады ёй прысудзілі адмінштраф за ўдзел у “несанкцыянаваным мерапрыемстве”, а адразу пасля гэтага – перазатрымалі ў рамках крымінальнай справы па арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Масавыя беспарадкі”): Антаніна – давераная асоба Святланы Ціханоўскай.

Пазней у межах той самай справы затрымалі і яе мужа, Сяргея Ярашэвіча.

Ператрус праводзілі ў прыватным доме бацькоў Антаніны: вайскоўцы акружылі ўчастак з аўтаматамі, спецназ заляцеў у дом і паклаў бацькоў жанчыны на падлогу.

“Пашанцавала, што ўнукі ў гэты час знайшлі шланг з вадой і абліваліся на заднім двары…” – дзеліцца маці Тоні Ганна Канавалава.

Пасля арышту Антаніны Ганна была вымушана ўцякаць з двума маленькімі ўнукамі ў Варшаву.

Антаніна – у жаночай калоніі ў Гомелі, працуе ў прасавальным цэху: прасуе адзенне, адшытае на зонаўскай “швейцы”.

У нядаўнім лісце Антаніна распавяла пра відэазванок ад бабулі і дзяцей: «Нават не верыцца, што ў мяне наступіў другі Новы год па-за домам… Час так бяжыць, мае малыя ўжо падраслі. Бачыла іх на відэа, так хацелася заціскаць…»

Суд прысудзіў Антаніне 5,5 год у калоніі агульнага рэжыму, яе мужу далі столькі ж, але ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Былая палітзняволеная Таццяна Гацура-Яворская правяла ў зняволенні з Канавалавай дзесяць дзён. Яна называе Антаніну “неабвешчаная лідаркай камеры”: “Калі ў чымсьці сумняваемся, задаем пытанне Тоні..”

Бацька Тоні, Сяргей Канавалаў, застаўся ў Беларусі, каб дапамагаць дачцэ. Ён нават змог атрымаць працяглае спатканне, хоць яно і аказалася карацей, чым прадугледжана законам:

Мусіць быць [спатканне] трое сутак, але «палітычным» – толькі адны суткі. Мусіць быць 5 кг прадуктаў, але палітычным – нічога”.

Палітвязні носяць жоўтыя біркі.

“З жоўтымі біркамі яны не могуць збірацца разам, не могуць абняцца, размаўляць адно з адным — усё гэта строга забаронена. Нельга дзяліцца ні з кім – ні яблыкам, ні цукеркай, ні цыгарэтай, а ў бібліятэцы «палітычным» выдаюць не ўсе кнігі», – распавядае бацька Антаніны.

Scroll to Top