Палітвязынкі

Ганна Ілліна

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Ганне Ільіной з Магілёва 43 гады. Майстрыца манікюру, яна яшчэ і рабіла розныя крафтавыя вырабы – падарункавыя кошыкі, тапіярыі. У 2020-м стала актывісткай у выбарчай групе кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.

Пра справу Ганны Ільіной вядома мала – суд быў закрытым. Родныя падрабязнасці справы не выдаюць, аргументуючы інтарэсамі дзіцяці – у Ганны ёсць 17-гадовы сын.

Ганна ўдзельнічала ў маршах супраць фальсіфікацыі выбараў, падавала скаргі на парушэнні, але галоўнае – што потым ляжа ў аснову яе абвінавачання – шмат пісала ў сацсетках, крытыкавала ўладу, заклікала не расслабляцца і не падаць духам: “Хопіць развешваць соплі, вунь як Сярога Ціханоўскі трымаецца”.

Ільіну затрымалі 27 ліпеня 2021 года. Спачатку яе абвінавацілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта). Потым артыкул памянялі на больш жорсткі – ч. 2 арт. 367 КК РБ (паклёп на прэзідэнта).

11 жніўня 2021-га на яе старонцы ў УКАНТАКЦЕ з фэйкавага акаўнта размясцілі відэаролік з удзелам Ільіной. На ім напужаная Ганна выбачаецца за свае словы і кажа, што «добрасумленна памылялася ў сваіх перакананнях, у сваім Фэйсбуку, у пасце, абгаварыла ненаўмысна прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Вольга, знаёмая сям’і кажа, што пакуль ішло следства, Ганне блакавалі карэспандэнцыю, Ільіна была ў вельмі прыгнечаным стане, а ў магілёўскім СІЗА, дзе Ганна чакала суда, яе прызналі «схільнай да экстрэмізму».

Судовы працэс распачаўся 13 кастрычніка. А 15 кастрычніка суддзя Наталля Панасенка, вядомая жорсткімі палітычнымі прысудамі, вынесла рашэнне – 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Ганна этапавана ў жаночую калонію ў Гомлі.

Scroll to Top