Палітвязынкі

Дар’я Чульцова

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларускай журналістцы Дар’і Чульцовай 25 гадоў. Апошнія два гады яна сустракае свой дзень народзінаў у турме. Яе і журналістку Кацярыну Андрэеву пакаралі двума гадамі калоніі за стрым з акцыі пратэсту ў Менску: суд палічыў, што прамая трансляцыя з месца падзеяў – гэта «кіраванне пратэстамі». З 11 гадоў Дар’я марыла стаць журналісткай. Зараз дзяўчына працуе на швейнай фабрыцы лякальшчыцай – малюе крэйдай на тканіне лякала для будучага адзення сілавікоў.

Дзень у калоніі ў Дар’і пачынаецца а 6-й гадзіне раніцы. Калі на фабрыцы другая змена, зранку зняволеным часта даводзіцца чысціць бульбу – звычайна гэта мех-паўтара. Таксама Дар’я ўдзельнічала ў калоніі ў конкурсе “Міс Восень”. Яна чытала па-беларуску верш вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Дар’я імкнецца, каб кожная хвілінка была занятая – так час ляціць хутчэй.

“Мама, я раблю ўсё, каб не паддавацца дэпрэсіі. Я працую, хаджу ў трэнажорную залу. Імкнуся бавіць час з карысцю» – сказала Дар’я сваёй маме на працяглым спатканні.

Scroll to Top