Палітвязынкі

Алена Гнаўк

Алена Гнаўк

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Свае 65 год беларуская пенсіянерка Алена Гнаўк сустрэла ў СІЗА. Гэта ўжо дванаццатае яе затрыманне – да гэтага Алене давалі суткі, вялізныя штрафы і нават тры гады хатняй “хіміі” з-за таго, што з астатнімі ў Берасці вадзіла карагоды, і з-за абразы прэзідэнта. Цяпер Алену абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта і ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Жанчыне пагражае рэальны тэрмін у калоніі.

Алена па адукацыі юрыстка, займацца праваабарончай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі яна пачала ў 1993 годзе. На той момант жанчына мела чацвёра дзяцей на руках. Для яе прыкладам заўсёды быў праваабаронца Сахараў. Яны з ім нават былі знаёмыя. Па словах дачкі Гнаўк, яе маці ў маладосці адмовілася ад камунізму, таму што ўбачыла, як выкладчык па навуковым камунізме напіўся і не мог дайсці да прыбіральні. Так Алена і стала дысыдэнткай. Першая палітычная справа супраць Алены была заведзеная, калі жанчыне не было і 30 гадоў. Але ў горадзе суды адмаўляліся яе весці. Юрыдычныя веды дапамаглі Алене – справу перакваліфікавалі ў адміністрацыйную, а потым і зусім закрылі. У 2020 годзе пасля сфальсіфікаваных выбараў Алена не прапусціла ніводнай акцыі пратэсту, жанчына ішла ў счэпцы першая, а АМАПу казала: «Хлопцы, ну бярыце нас, старых, замест моладзі!».

28 снежня 2021 года Гнаук затрымалі за тое, што на сваім ганку жанчына павесіла бела-чырвоныя хусткі. Пенсіянерку спачатку асудзілі на пятнаццаць сутак, але так і не выпусцілі з турмы – прад’явілі крымінальную справу. Лісты Алене даходзяць рэдка, але калі прасочваюцца, у іх яна піша, што не маркоціцца і верыць, што ўсё будзе добра.

66-гадовую Алену Гнаўк судзілі па трох «пратэсных артыкулах». Калі пенсіянерка ўжо адбывала пакаранне ў гомельскай папраўчай калоніі, супраць яе ўзбудзілі новую крымінальную справу па 411 артыкуле — «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі». Алене дадалі яшчэ год. 

За кратамі ў пружанскай актывісткі абвастрыліся хранічныя захворванні, пачаліся праблемы з сасудамі. 

— Неяк я выйшла са сталовай і бачу — на прыступках сядзіць Алена Пятроўна, — распавядае на ўмовах ананімнасці «Новаму Часу» былая палітзняволеная. — Твар у яе быў чырвоны, відаць, дужа падскочыў ціск. І было ёй так блага, што яна не магла самастойна ўзняцца.

Адміністрацыя калоніі неаднойчы змяшчала Алену Гнаўк у штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу. У жылой секцыі з ніжняга ярусу яе прымусілі перайсці на верхні. Асуджаныя па побытавых артыкулах, што супрацоўнічаюць з адміністрацыяй, падкідалі Алене забароненыя рэчы, у тым ліку іголкі. На падставе гэтага на палітзняволеную складаліся рапарты і яна атрымлівала новыя суткі ў ШІЗА.



Scroll to Top