Палітвязынкі

Вольга Залатар

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Вользе Залатар 38 гадоў, яна выпускніца факультэта філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта. Маці пяці дзяцей узнагароджана Ордэнам Маці. Старэйшай дачцэ – 17, малодшаму сыну – пяць.

Залатар была незалежнай назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, пасля падаўлення мірных пратэстаў дапамагала людзям каля ізалятара на Акрэсціна ў Мінску і ў судах.

Вольгу тройчы абвінавачвалі ў адміністрацыйных правапарушэннях: па-першае, за фота з “дваровага чаявання” – падчас пратэстаў у Беларусі звычайнае чаяванне ў двары з суседзямі лічылі мітынгам, і за ўдзел у ім ляпілі хуліганку. Па-другое, за тое, што яна і яшчэ некалькі чалавек адмывалі фарбу з мурала з выявай апазіцыйнага палітыка Паўла Латушкі – міліцыя таксама палічыла гэта дробным хуліганствам. Па-трэцяе, Вольгу абвінавацілі ў “актыўнай пратэстнай дзейнасці” за тое, што яна была адміністратаркай дваровага тэлеграм-чата.

 Пост Вольгі Залатар у Фб, жнівень 2020:

“Я люблю беларусаў! Беларусаў, якія абудзіліся… Я зразумела, для чаго патрэбны выбары. Выбары – самы просты і бяспечны спосаб выказаць свой давер ці недавер дзейнай уладзе. Я ўпэўнена, што большасць беларусаў выказалі НЕДАВЕР уладзе. А далей… Далей, галасы былі скрадзеныя, чаму ёсць шматлікія доказы. А далей… Далей пачалося паляваньне на тых беларусаў, якія адкрыта сталі патрабаваць сумленных і адкрытых выбараў, пачалі адстойваць свой голас. І тут стала зразумела, што адстойваць свой голас – НЕБЯСПЕЧНА…»

 17 верасня 2020 года пасадзілі Марфу Рабкову. Падчас выбараў жанчыны пасябравалі. Залатар пісала Марфе лісты падтрымкі.

Па Вольгу прыйшлі 18 сакавіка 2021 года, калі яна адвозіла дачку ў музычную школу: супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй развярнулі яе машыну і загадалі вярнуцца дамоў. Правялі ператрус.

Вольгу адвезлі на допыт, білі па галаве, шыі, клалі тварам у падлогу, душылі… Не зламалі: сведчыць супраць сябе Залатар не стала.

Супраць жонкі адмовіўся сьведчыць і муж Вольгі, Сяргей Ганкевіч.

Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце катаванняў Вользе было адмоўлена: судмедэксперт прыйшоў амаль праз тры тыдні, калі пабоі амаль сышлі, да таго ж зрабіў выснову, што сінякі і кровападцёкі ў жанчыны маглі быць і да затрымання.

Вользе ставяць у віну: заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспекі (артыкул 361 КК), а пазней стала вядома, што ёй ставяць у віну таксама арганізацыю і навучанне грубаму парушэнню парадку (часткі 1 і 2 артыкула 342 КК) і дапамогу ў такой дзейнасці ( частка 6 артыкула 16 і частка 1 артыкула 342 КК).

За Залатар уступілася каталіцкая царква Беларусі. Каталікі заклікаюць адпусціць сваю парафіянку і спыніць здзекі з яе.

Ніводная з прадзяржаўных жаночых арганізацый, якія займаюцца падтрымкай шматдзетных сем’яў, не выказалася ў падтрымку Вольгі. І гэта нягледзячы на ​​тое, што шматдзетныя – адна з любімых прапагандысцкіх тэм рэжыму Лукашэнкі.

Тыя, хто выказваецца ў абарону Залатар, нарываюцца на рэпрэсіі. 3 снежня 2021 года на суд да Вольгі прыйшла мінчанка Таццяна Батура, за гэта яе пасадзілі на 45 сутак. Перыядычна да яе ў ізалятар прыходзілі сілавікі і вялі гутаркі, чаму яна падтрымлівае экстрэмістку.

“Мы з Вольгай вялі перапіску, пасябравалі, і я вядома ж паабяцала, што прыйду падтрымаць яе ў судзе. У мяне не атрымалася прайсці далей за турнікеты – мяне затрымалі сілавікі і адвезлі ў РУУС. На допыце спыталі, навошта я прыйшла на суд да Вольгі. Мне пытанне не спадабалася, і я запатрабавала адваката, за што атрымала кулаком у твар. Усе 45 сутак мяне трымалі ў камеры з бяздомнымі. Там жа даведалася, што Волю асудзілі на пяць гадоў,” – расказвае Таццяна.

 З апошняга слова падсуднай:

«Я тут, бо я неабыякавы чалавек. Я тут, бо жыву па Божаму запавету. Я тут, бо я – мама, якая хоча абараніць сваіх дзяцей. Як мама і каталічка я стаю на пазіцыі чалавечай годнасці і духоўных каштоўнасцяў. Усе мае дзеянні і выказванні падрыхтаваныя з любоўю ды людзей і з нянавісцю да хлусні і гвалту…»

Цяпер Вольга ў Гомельскай жаночай калоніі. “Я настроена перажыць гэта ўсё,” – піша яна ў лістах родным.

У Беларусі нельга дасылаць кнігі зняволеным, але людзі могуць закупіць кнігі і перадаць іх у бібліятэку калоніі, Вольга вельмі просіць людзей даслаць у бібліятэку гэтыя кнігі:

Артур Гогац, Рубен Мандэхар. Бізнэс + крэатыў. Пераадолець нябачныя бар’еры

Дэструктыўныя эмоцыі. Навуковы дыялог з Далай-Ламай у пераказванні Дэніэля Гоўлмана

1.    Эрых Фром. Мастацтва любіць

2.    Эрых Фром. Чалавек для сябе

3.    Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак

4.    Павал Севярынец. Беларусалім

5.    Насім Талеб. Чорны лебедзь

6.    Насім Талеб. Пракрустава ложа

7.    Насім Талеб. Антыкрохкасць

8.    Насім Талеб. Рызыкуючы ўласнай скурай

9.    Кейт Ферацы. Ніколі не ешце ў адзіночку і іншыя правілы нетворкінга

А таксама кнігі такіх аўтараў: Наталля Бабіна, Януш Вішнеўскі, Уладзімір Набокаў, Віктар Марціновіч (акрамя «Мова»), Доната Карызі (акрамя «Згубленыя дзяўчаты Рыма»).

Scroll to Top