Беларуска Вольга Томіна — вядомая візажыстка. Яна заснавала студыі і школы макіяжу ANATOMIA, яе майстар-класы праходзілі па ўсім свеце, а ў інстаграме на яе падпісаныя больш за паўмільёна чалавек. Вольга мае траіх дзяцей. Вользе прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вось што пра яе кажа былая палітзняволеная:
“Воля робіць прыгажосць усюды. Малюе насценгазету, у тым ліку і з партрэтамі палітвязынак. Фарбуе дзяўчатам бровы, прыдумвае макіяж акварэльнымі краскамі і каляровымі алоўкамі. Яна сцены у атрадзе распісала, у пакоі дзе мы елі. Калі Воля выйдзе, яна пакажа прыклады турэмнага макіяжу. На яе паглядзець прыходзілі ўсе супрацоўнікі, такая яна прыгажуня. Ну і дастаецца ёй за тую адметнасць. У калоніі лепш быць шэрай мышкай. Але то не яе выпадак. Томіна кожны ранак пры поўным макіяжы. Худзенькая. А такая моцная.
Вользе помсцяць за тое, што яна была публічнай асобай і ездзіла па свету. Ім падабаецца, калі мы плачам і гаротныя”