Палітвязынкі

Гаянэ Ахтыян

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Гаянэ Ахтыян – 57, яна грузінка, нарадзілася ў Тбілісі. На пачатку 90-х пераехала ў Беларусь. У Гаянэ двое дарослых сыноў – Аляксандр і Раман, абодва IT-шнікі. Раман Халілаў – вядомы актывіст анархічнага руху, у 2019 годзе пакінуў Беларусь праз пагрозу крымінальнага пераследу.

Першы раз Гаянэ затрымлівалі ў верасні 2020 года на 11 сутак – жанчына выходзіла на марш салідарнасці, адмыслова для гэтага ездзіла ў Мінск.

У лістападзе 2021 года яе схапілі ва ўласнай кватэры ў Полацку. Спачатку ёй далі 10 сутак за непадпарадкаванне сілавікам, а ўжо 2 снежня прызналі падазронай па крымінальным артыкуле аб грубым парушэнні парадку і перавялі ў Мінск на Акрэсціна (комплекс месцаў пазбаўлення волі, размешчаны ў 1-м завулку Акрэсціна).

На наступны дзень пасля навіны аб тым, што супраць Гаянэ распачата крымінальная справа, у тэлеграм-канале “Анархісты Беларусі”, які належыць сілавікам, з’явілася відэа з назвай “Бацькі ў адказе за сваіх дзяцей”.

Відэа пачынаецца кадрамі з акцыі салідарнасці беларускай дыяспары ў Варшаве, дзе сын Гаянэ, Раман Халілаў, кажа ў мікрафон пра важнасць забастовак, потым відэанарэзка – невядомы клеіць улёткі і малюе балончыкам графіці, пратэсты 2017-га ў Берасці… На фоне гэтых кадраў з’яўляецца надпіс “Вось што Рома жадаў для сваёй краіны”, і наступны тытр: “Бацькі ў адказе за сваіх дзяцей…”.

Пасля іх ідзе аператыўная здымка: сілавікі выломваюць дзверы кватэры Гаяне, жанчына ў акулярах, апранутая ў ружовую вязаную камізэльку стаіць на каленях і спалохана нешта вымаўляе… У канцы відэа Гаянэ стаіць ля сцяны і кажа, што прызнае сваю віну. Ролік круцілі як рэкламны ў беларускім сегменце Youtube. Ён выклікаў рэзананс у беларускіх і замежных СМІ, пра яго пісаў расейскі палітвязень Міхаіл Хадаркоўскі.

“Сілавікі абрэзалі гэтае відэа. Яшчэ на першай сустрэчы з адвакатам маці сказала, што не прызнае сваёй віны. Адвакат кажа, што яна трымаецца бадзёра, карэспандэнцыя да яе даходзіць,” – расказвае Раман.

Зараз Гаянэ чакае суда ў менскім СІЗА на Валадарскага. У апошнім лісце яна прасіла маляванкі – яны яе супакойваюць.

Scroll to Top