Палітвязынкі

Кацярына Халавурт

Кацярына Халавурт

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Кацярына Халавурт – кандытарка, жанчына працавала ў кавярні ў цэнтры Мінска, яе фірмовыя пірожныя “Бульба” наведвальнікі ведаюць. Жанчына падтрымлівала палітвязняў лістамі і пякла ім прыгожыя пернікі. Але зараз Халавурт сама палітзняволеная. У лютым 2022 года сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру жанчыны і затрымалі яе на вачах малодшай 8-гадовай дачкі Лэйлы. У дзяўчынкі здарылася істэрыка ад убачанага. У Каці ёсць яшчэ старэйшая дачка Вольга. Яна зараз даглядае сястру і носіць перадачы маме ў турму. Воля кажа, што да мамы вельмі дрэнна даходзяць лісты, адзін з тых, хто дайшоў – ліст Лэйлы. Ад старэйшай дачкі да мамы не прабіваюцца лісты. Але ад мамы прыходзіць шмат, у іх яна падбадзёрвае дачок і піша, што моцна іх любіць.

“У лістах, якія мы атрымліваем, маці піша, што нягледзячы ні на што, яна побач з намі, а гэта проста такі цяжкі перыяд, які трэба перажыць для нашага добрага далейшага жыцця. Яна ўпэўнена ў сваіх каштоўнасцях. Я расла без бацькі, але ніколі ні ў чым не мела патрэбы: мама заўсёды гарой стаяла за сваю сям’ю” – кажа Воля, старэйшая дачка палітвязні.

Scroll to Top