Палітвязынкі

Анна Ливянт

Ганна Лівянт

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларуска Ганна Лівянт — дачка вядомага беларускага педагога, рэпетытара па фізіцы і матэматыцы, кіраўніка рэпетытарскага цэнтра “100 балаў” Яўгена Лівянта, якога затрымалі ў снежні разам з жонкай Юліяй Лівянт.
Іх дачку Ганну затрымалі на судзе над бацькамі ў снежні 2022 года, калі яна разам з мужам вярнулася з Польшчы. У “пакаяным відэа” дзяўчына кажа, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў “несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”.

Расійская журналістка Кацярына Яньшына, якая правяла на Акрэсціна 15 сутак, апавядання» пра Ганну:
«Іх з мужам Мікітам затрымалі на судзе, калі яны прыйшлі на працэс да яе бацькоў. І на ранішнім “шмоне” яна прыслухоўвалася, каб пачуць прозвішча бацькі ці мамы. Яна тады ўжо меркавала, што ў яе будзе крымінальная справа. Калі ты сядзіш на Акрэсціна, то ты не хочаш, каб цябе адпусцілі крыху раней. Бо калі за табой прыйшлі раней часу, дык гэта значыць, што ты нікуды не выходзіш. То бок, ці то новыя “суткі”, ці то крымінальная справа.
Так было і з Ганнай. Яе забралі раней, і ад іншай дзяўчыны з ІЧУ мы даведаліся, што ў яе крымінальная справа і яна чакае адпраўкі ў СІЗА”.

Scroll to Top