Палітвязынкі

Яна Пінчук

Яна Пінчук

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларусцы Яне Пінчук 25 гадоў, дзяўчыну затрымалі ў лістападзе 2021 года ў яе здымнай кватэры ў Санкт-Пецярбургу па запыце беларускага КДБ. Дзяўчына сама з Віцебска, але з 2018 года Яна працавала ў Расіі. Праз два дні пасля затрымання суд у Пецярбургу змясціў дзяўчыну ў СІЗА. Аказалася, што з траўня 2021 года Яну шукалі праваахоўныя ворганы Беларусі, але дзяўчына пра гэта не ведала. Пасля арышту Яна папрасіла палітычны прытулак у Расіі. Але ў красавіку 2022 года Расея ўхваліла выдачу Яны ў Беларусь для перадачы яе справы ў суд. Дзяўчыне пагражае ў Беларусі да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Па версіі следства, Яна размяшчала ў тэлеграм-каналах з верасня 2020 па лістапад 2021 года “персанальную інфармацыю сілавікоў і звесткі, якія заведама іх ганьбяць, а таксама заклікала да захопу ўлады, змены канстытуцыі Беларусі”. У СІЗА дзяўчына пакутуе ад астмы, хранічнага гастрыту і ад панічных нападаў. Стан здароўя дзяўчыны пагоршылася.

За час зняволення Яна выйшла замуж. Рэгістрацыя шлюбу ў СІЗА заняла некалькі хвілін.

«Пакуль супрацоўнік ЗАГСа рыхтаваў дакументы, у нас быў час паразмаўляць, пасля чаго ў нас спыталі, ці згодныя мы стаць мужам і жонкай. Канешне, у нас не было ніякіх сумневаў. Яне паставілі пячатку ў пашпарт. Мой пашпарт быў на КПП, мне пячатку паставілі пазней. Мы абмяняліся пярсцёнкамі, пацалаваліся, я забраў пярсцёнак Яны, і мяне павялі», – распавёў муж дзяўчыны Мікіта Сафронаў.

Scroll to Top