Палітвязынкі

Марыя Каленік

Марыя Каленік

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Беларускай 23-гадовай студэнтцы Машы Каленік прысудзілі 2,5 гады жаночай калоніі агульнага рэжыму. Яна праходзіла па «справе студэнтаў», як і астатнія фігуранты справы, дзяўчына была затрыманая супрацоўнікамі КДБ 12 лістапада за «арганізацыю альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Палітзняволеная вучылася ва ўніверсітэце дызайну. За некалькі тыдняў да затрымання кіраўніцтва Акадэміі папярэдзіла Марыю аб магчымым адлічэнні. Па словах яе сястры Ульяны, увесь свой час Марыя прысвячала вучобе. Яе бацька і старэйшая сястра – мастакі, таму пасля гімназіі мастацтваў дзяўчына паступіла ў акадэмію мастацтваў.

“Яна не выносіць бязладзіцы і любіць гатаваць. Я не ем мяса і яек, спецыяльна для мяне Маша асвойвала веганскія рэцэпты. У яе ўсе стравы заўсёды атрымліваліся ідэальна. Апошняе, чым яна частавала сям’ю, былі сінабоны — як з карцінкі і вельмі смачныя» — расказвае пра Машу сястра Ульяна.

Марыя адкрыта выказвалася супраць гвалту і фальсіфікацый на выбарах. Ульяна кажа, што ў сям’і падзяляюць каштоўнасці Машы і падтрымліваюць яе.

“Яна, як і шмат хто, супраць фальсіфікацыі выбараў і супраць гвалту, супраць дыктатуры — і гэтую пазіцыю яна адкрыта выказвала. Бабулі яна піша, што ні пра што не шкадуе, што верная сваім прынцыпам і каштоўнасцям, што не падае духам”. Часам на парах з выкладчыкамі заходзіць размова пра яе. Усе абураюцца несправядлівасцю, якая адбываецца з ёй» – распавядае Ульяна.

На апошнім слове ў судзе Маша сказала: «Мае бацькі выхоўвалі мяне чалавекам, які імкнецца да сумленнасці і справядлівасці. Мы вырашылі змагацца за сваю будучыню і будучыню іншых». У калоніі Маша працуе на швейнай вытворчасці – робіць выкрайкі для формы сілавікоў і шые.

Scroll to Top