Палітвязынкі

Алена Маўшук

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

У 45-гадовай Алены Маўшук з Пінска пяцёра дзяцей: Юлія, Карына, Вольга, Ангеліна і Дзяніс. Трое дарослыя, двое – малыя. Дзесяцігадовую Ангеліну пасля арышту маці забралі ў прытулак проста са школы. Дзянісу – пяць гадоў, ён цяпер са сваёй хроснай мамай, ёй удалося аформіць апеку. Да зняволення Алена працавала санітаркай і памочніцай повара, зараз адбывае тэрмін у калоніі строгага рэжыму. Вядома, што яе пазбавілі перадач, спатканняў, яна ўжо некалькі разоў пападала ў штрафны ізалятар.

Алена і яе муж Сяргей былі затрыманыя ў кавярні 10 жніўня 2020 года.

Сяргея пазней адпусцілі, а Алена стала падазраванай па справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня.

9 жніўня 2020 года Алена і Сяргей пайшлі ў цэнтр Пінска на плошчу. Там сабраліся людзі, якія крычалі «Сыходзь» – гэта адзін з самых папулярных лозунгаў пратэстоўцаў супраць дыктатуры Лукашэнкі.

Уначы пачаўся разгон. Пад ціскам сілавікоў людзі адыходзілі з плошчы ў вузкую вулачку. Туды ж беглі і Алена з Сяргеем.

Падставай для абвінавачання Алены стала відэа, якое знайшлі ў тэлефоне аднаго з затрыманых: на ім жанчына, падобная да Алены, ці то замахваецца на сілавікоў, ці то б’е іх па шчытах палкай, вырванай з клумбы.

На наступны дзень мужа і жонку затрымалі, але Сяргея адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а Алену – не.

Неўзабаве з Сяргеем звязалася жанчына, якую таксама адпусцілі пасля затрымання і якая была з Аленай у адной камеры. Яна расказала, што Алену да іх прывялі голую, босую і збітую.

Алену Маўшук асудзілі на шэсць гадоў строгага рэжыму, Сяргея – на сем гадоў строгага рэжыму.

У старэйшай дачкі Маўшук, 20-гадовай Юліі, двое дзяцей, якіх Алена да гэтага часу не ўбачыла: унучкі нарадзіліся пасля яе затрымання.

Суд адбыўся ў красавіку 2021 году. Маўшук выглядала змучанай і вельмі схуднелай. Пасля абвяшчэння прысуду яна напісала ў сшытку “Я павешуся” і паказала аркуш у зале суда.

“На той момант я ўжо была на апошніх месяцах другой цяжарнасці… Я крычала ёй, што мы яе любім, чакаем, каб нічога з сабой не рабіла…” – рыдае Юлія.

Scroll to Top