Магіляўчанку Аксану Юр’еву асудзілі на паўтара гады калоніі за тое, што яна “са свайго мабільнага тэлефона і ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы Facebook размясціла ў свабодным доступе ў сетцы Інтэрнэт матэрыял з выявай Лукашэнкі. У ім яна, нецэнзурна кажучы, давала відавочна негатыўную адзнаку асобы прэзідэнта, чым прынізіла яго гонар і годнасць”. Адна з сукамерніц Аксаны сказала, што каментар жанчыны быў звязаны з антываеннай пазіцыяй.
Таксама сілавікі прымусілі Аксану расказваць на камеру, што яна падтрымлівае Украіну. Акрамя таго, яны зачысцілі сацыяльныя сеткі жанчыны, напоўніўшы іх пасля чырвона-зялёнай сімволікай.