Палітвязынкі

Вольга Гарбунова

На жаль, тут пакуль без апублікаваных лiстоў.
Ты можеш напісаць першым.

Глядзі, як пішуць іншым:

Вользе Гарбуновай прысудзілі тры гады “хатняй хіміі” за нібыта ўдзел у жаночых маршаў.  Астатнія 17 гадоў Вольга працавала ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту “Радзіслава”. У Беларусі Гарбунова вядомая як ЛГБТ-актывістка, феміністка і экспертка па супрацьдзеянні хатняму гвалту. Сябры ўзгадваюць, што ў Вольгі заўсёды быў з сабой адмысловы тэлефон, на які маглі патэлефанаваць у любы час, і яна як хуткая дапамога – хоць сярод ночы гатова была выехаць на дапамогу да жанчыны, якая збегла ад аб’юзера. У Беларусі няма закону аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Вольга Гарбунова – адна з тых, хто выступаў за тое, што ён неабходны.

Яе затрымалі 9 лістапада 2021 года. Прэс-служба МУС выпусціла ролік, у якім Гарбунова расказвае, кім працавала, і скончвае словамі “Я не ўдзельнічала ў масавых беспарадках”. Гарбунова дзесяць дзён трымала галадоўку (даты), пратэстуючы супраць катавальных умоў зняволення, перахварэла на каранавірус, сілавікі пагражалі ёй катаваннямі электрашокерам.

Карэспандэнцыя ад сябровак і паплечніц дахадзіла да Гарбуновай кепска. Затое адміністрацыя без праблем прапускалі лісты ад аб’юзераў, мужоў тых жанчын, якіх Вольга ратавала ад гвалту.

Scroll to Top